Annotation

Што хавае старая шкатулка з прабабулінай спадчыны, якая чакала свайго часу чвэрць стагоддзя? Старадаўнія кнігі на беларускай лацінцы, срэбнае распяцце і алоўкавы шыфр на палях... Для Божэны і яе сястры Ядзі гэтая спадчына становіцца пачаткам небяспечнага падарожжа ў мінулае закінутага маёнтка «Струмень». Яны шукаюць зніклую ў 1946 годзе цудадзейную ікону, але запускаюць ланцуговую рэакцыю, якая руйнуе іх уласны спакой.

Божэна верыла ў свой «ледзяны разлік» і прагматычны розум архітэктара. Яна думала, што ідэальна ведае свайго мужа — уплывовага, стыльнага і кахаючага Анжэя. Але таямніцы прабабулі сустракаюцца са злавесным досье з мінулага яе мужа. Хто ён — паспяховы застройшчык альбо горды «Ваўчаня» з прытулку, які прайшоў праз пекла СІЗА? Калі на сцэне з'яўляецца вар'яцкі праўнук чэкіста-забойцы, гульня ператвараецца ў смяротны трылер. Цяпер, каб выратаваць каханне і ўласныя жыцці, Божэне давядзецца ўзламаць галоўны код — код абсалютнага даверу.

Богдана Забурская

Конец ознакомительного фрагмента.

Богдана Забурская

Каля асядзе пыл.

Калі асядзе пыл.

ГЛАВА 1 Выпадковасць.

Калі асядзе пыл - img_1
— Ну, вось і прыехалі! — раздратавана ляснуў па рулі Анжэй.

Мужчына выбраўся з машыны ды палез пад капот. Праз некалькі хвілін да яго далучыўся яшчэ адзін пасажыр чорнай Audi. У машыне засталіся дзве дзяўчыны. Пасядзеўшы трохі, адна прапанавала:

— Можа, таксама паглядзім?

І вось, над капотам схілілася ужо чатыры галавы. Нутро аўтамабіля разглядалася яшчэ доўга, пакуль Анжэй, трасучы у паветры вынятай з глыбінь машыны дэталлю, не паведаміў:

— Прыехалі!

Адна з дзяўчат паглядзела пад капот, потым на дэталь ды зноў пад капот.

— Ядзя, не гіпнатызуй ты яе, — пасміхнуліся мужчына, — не дапаможа. Усё адно не паедзе.

— Можаш ты суцешыць, — адгукнулася дзяўчына. — І што мы цяпер будзем рабіць?

На тварах пасажыраў гаротнай Audi з'явіўся выраз крайняй заклапочанасці.

— Янек, падай мне тэлефон. Паглядзім, дзе мы хоць знаходзімся.

Хлопец знік у салоне аўтамабіля. Пратлуміўшыся хвілін пяць, ён нарэшце знайшоў смартфон ды працягнуў яго брату. Уся чацвёрка, так сама як толькі што разглядала змесціва капота, уставілася у мапу.

— Да Бела-Падляскі кіламетраў пяцьдзясят. Без таксі або эвакуатара не дабяромся. А вось да вашай радавой сядзібы усяго нейкіх пяць-шэсць, — падумаўшы, сказаў Янек, саркастычна вылучыўшы словазлучэнне «радавая сядзіба». — Цалкам можна дайсці пешшу. Так будзе прасцей: пакуль датефануемся да сэрвісу, пакуль яны прыедуць... Так да ночы пратарчым на дарозе.

Пачуўшы пра тое, што падарожжа можа працягнуцца толькі сваім ходам, маладыя людзі дружна паглядзелі на ногі адной з дзяўчат. Бажэна і сама зірнула на уласныя канечнасці. На маленькіх ступнях красаваліся вытанчаныя бэжавыя басаножкі на даволі высокім абцасе.

«М-да, — падумала яна, — штосьці мне не вельмі хочацца падарожнічаць».

— А машына? — тут жа выпаліла яна. — Янек, ты ж не пакінеш сваю ляльку проста на трасе? А раптам заўтра не знойдзеш ад яе, а ні рожак, а ні ножак?

Выраз твару хлопца пачаў імкліва змяняцца, у вачах з'явілася сусветная туга. Відавочна, ён уявіў, як цёмнай ноччу бязлітасны згоншчык выкрадае яго каштоўную малую ды вязе яе у зусім невядомым накірунку.

Сваю машыну Янек абажаў. Больш за яе мужчына кахаў толькі сваю жонку — Ядзю ды сына. А тая усім сваім выглядам давала зразумець, што не збіраецца тырчаць тут чорт ведае колькі часу праз кучу жалеззя. Выбар, перад якім лёс паставіў Янека, быў занадта жорсткім.

— Ну што мы вырашаем? — спытаў Анжэй, не вытрымаўшы пакут брата. — За кіламетр адсюль ёсць невялікая вёска. Дакаціць да яе машыну нам цалкам па сілах, а там няхай з ёй хлопцы з сэрвіснага цэнтра разбіраюцца. Усё ж лепш, чым да ночы чакаць тут. Заадно паглядзім, ці можна там дзе-небудзь пераначаваць, а раніцай вырашым, што будзем рабіць далей. Калі не, тады і будзем думаць.

Бажэна зноўку паглядзела на свае ногі. Не, безумоўна, ісці пешшу, няхай і усяго кіламетр, ёй не хацелася.

Анжэй, перахапіўшы позірк жонкі, уздыхнуў:

— Сядайце у машыну.

Абедзве дзяўчыны тут жа занялі свае месцы. Ехаць такім чынам было даволі нудна, але, перапоўніўшыся спачуваннем да сваіх мужоў, яны сядзелі ціха, заняўшыся кожная сваімі думкамі.

«Можа, Ядзя і самрэч мела рацыю? Не варта было ехаць у такую глуш. Паехалі б адпачыць куды-небудзь у Італію ці на Кубу», — думала Бажэна. Але ж не, вельмі ёй хацелася убачыць «Струмень». «Дарэчы, цікава, чаму Казімір менавіта так назваў сваю сядзібу?»

Першы раз пра «Струмень» Бажэна пачула ад сваёй прабабулі. Даўно, яшчэ у раннім дзяцінстве. Бацькі, якія абодва тады працавалі, часта пакідалі іх з сястрой пад наглядам прабабулі, а тая займала дзяцей рознымі гісторыямі. Зараз Бажэна ужо сумнявалася: распавядала гэтыя гісторыі бабка ім з сястрой ці проста згадвала сваё мінулае. З прабабуліных расповедаў Бажэна памятала вельмі няшмат: нейкія урыўкі, якія то складаліся у нешта агульнае, то зноўку разляталіся на кавалачкі.

Але вось расповеды аб «Струмені» чамусьці запомніліся асабліва ярка. Можа, таму, што прабабка згадвала аб сядзібе даволі часта, а можа, і па нейкай іншай прычыне — гэтага дзяўчына не ведала. Але адно Бажэна ведала дакладна: прабабуля вельмі жадала павярнуць сядзібу назад, сям'і. Вось толькі чаму прадзядуля з жонкай пакінулі родныя месцы ды як апынуліся у Саюзе, дзяўчына не ведала ці не памятала. Хаця і спрабавала праясніць гэты момант. Але прабабуля да таго часу ужо памерла, прадзядулю жывым Бажэна наогул не заспела. Дзядуля таксама памёр, калі яна была яшчэ зусім дзіцем, а бацька і сам нічога толкам не ведаў.

Увогуле, усё гэта так і забылася б, калі б не выпадак.

Некалькі месяцаў таму Анжэю спатрэбілася набыць дзяльніцу зямлі. Вось тады, яна і натрапіла на інфармацыю аб продажы у Падляшшы аднаго надзелу. Для Анжэя гэты надзел цікавасці не меў, але чамусьці выклікаў інтарэс у самой Бажэны. Навошта ёй спатрэбіўся гэты клапцік зямлі, ды яшчэ і у самай глыбінцы Падляшша, дзяўчына і сама не ведала, але усёж-такі адправіла запыт на атрыманне больш падрабязнай інфармацыі.

Калі Бажэна атрымала адказ на свой запыт, сказаць, што яна была здзіўлена — не сказаць нічога. У справаздачы пісалася наступнае:

«Зямельны надзел такога ды такога памеру. На дзяльніцы знаходзяцца: парк, копанка ды гэтак далей. Будынак у два паверхі, з такой ды такой агульнай плошчай. Пабудаваны у першай палове дзевятнаццатага стагоддзя. З пяцідзесятых гадоў дваццатага стагодзя выкарыстоўваўся як муніцыпальны прытулак для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Але у сувязі з аддаленасцю ад цэнтраў ваяводства ды паветаў у 1987 годзе прытулак быў зачынены. З 1995 года надзел змяніў некалькі уладальнікаў, але так і застаўся закінутым».

Але усё гэта было малацікава, а вось далей... Апошнім уладальнікам сядзібы да нацыяналізацыі у 1946 годзе з'яўляўся нейкі Ежы Старжэцкі, 1910 года нараджэння.

Бажэна глядзела на тэкст ды не верыла сваім вачам: Ежы Старжэцкі — яе прапрадзед! А сядзіба, атрымліваецца, — «Струмень». Той самы «Струмень», у які так марыла да апошняга дня свайго жыцця павярнуцца яе прабабуля.

Потым быў званок бацькам у Варшаву, размова з Анжэем. Доўгія умаўленні, тлумачэнні, заўвагі ды іншае, іншае, іншае. Усе яны, у тым ліку і сама Бажэна, лічылі: укладацца зараз у маёмасць у памежжы – такая сабе ідэя. Тым не менш, патраціўшы безліч часу ды сіл, Бажэна усё ж стала уладальніцай сядзібы. «Струмень» стаў для яе падарункам да дня нараджэння. Праўда, калі быць да канца шчырай, Бажэне належала толькі палова, другая дасталася яе сястры.

Гаротная Ядзя ніяк не магла зразумець, навошта ёй нейкі стары дом ды кавалак зямлі у чорта на рагах. Але нарэшце, справядліва палічыўшы, што «дараванаму каню у зубы не глядзяць», супакоілася. Анжэй ды Янек, палічыўшы, што «чым бы дзіцяці ні цешылася, абы не...», успрымалі усё, што адбываецца, даволі спакойна.