Ядзя вырашыла удакладніць, што зусім яна не рудая, гэты колер мае назву «светлы каштан», але, падумаўшы, не стала акцэнтоўваць на гэтым увагу.

— Дык вы ведалі Марыю ды Ежы Старжэцкіх?

— А хто іх тут не ведаў? — здзівіўся дзед. — Ім жа не толькі «Струмень», але і вёска наша належалі. Я сам іх амаль не памятаю, зусім малы быў. Але вось мая маці, яна у іх у доме кухаркай працавала, — стаў паглыбляцца ва успаміны стары. — Добрыя пан ды пані былі, так яна казала. Пан Ежы за працу плаціў заўсёды шчодра ды справядліва, пані дзяцей у мясцовай школе грамаце навучала... А, потым, яны раптам узялі ды зніклі. Ніхто навад не ведаў куды. Хаця зараз яно і зразумела: сорак шосты быў, вайна скончылася, камуністы прыйшлі. А яны ж шляхта, ды да таго ж яшчэ і неблагога роду, было што узяць, вось і збеглі ад граху далей. Толькі я вам так скажу: мы тут, бог ведае, колькі стагоддзяў уперамешку жылі: беларусы, палякі, украінцы. Пан Ежы нарадзіўся тут, а род пані Марыі з-пад Віцебску быў, і нічога, усе яе тут любілі. Ды і неблага нам пры іх жылося. Як пан Казімір, дзед пана Ежы, сядзібу пабудаваў — вёска наша квітнець пачала. А потым камісары прыйшлі. Нічога добрага не далі, так і абабралі яшчэ да ніткі, — відаць было, недалюбліваў дзед камуністычнаю уладу.

Маладзёны яшчэ доўга прасядзелі са старым, слухаючы яго аповеды ды абмяркоўваючы, хто у чым быў правы, а хто вінаваты.

Разышліся яны далёка за поўнач.

— Ведаеш, — казала Бажэна, уладкоўваючыся на грудзях у мужа, — усё гэта даволі дзіўна.

— Ды што тут дзіўнага? Спалохаліся людзі — вось і збеглі, — адказаў Анжэй.

— Так, ды не так. Ну сам пасудзі: усё кінуць, з'ехаць без збораў, без падрыхтоўкі... Ды і што ім, уласна, пагражала? Калі з нацыстамі не супрацоўнічалі, прадзед сам у Войску Польску ваяваў, а у астатнім — простая, мясцовая шляхта. Адабралі б сядзібу ды зямлю — ды уся справа. Навошта трэба было бегчы, ды яшчэ не у Польшчу, а на поўнач Беларусі?

— Ну тады не ведаю. Сама ж кажаш — прадзед вайскоўцам быў, можа быць, не хацеў дзе-небудзь у Катыні апынуцца. Ды наогул, спаць пара, — пазяхнуў Анжэй. — Заўтра будзеш загадкі адгадваць.

Раніцай Бажэну разбудзіў званок тэлефона мужа. Заварушыўся Анжэй, потым неахвотна устаў. Дзяўчына хацела таксама падняцца з ложка, але муж, прысеўшы побач, сказаў:

— Спі, яшчэ зусім рана.

Хутка апрануўшыся, ён выйшаў.

У калідоры рыпнулі суседнія дзверы. Са свайго пакоя з'явіўся Янек. Праз вакно дзяўчына убачыла, як браты выйшлі праз брамку ды накіраваліся у бок прыпаркаванай машыны. Прыехалі спецыялісты з сэрвіснага цэнтру.

Другі раз, яна прачнулася толькі а дзесятай гадзіне раніцы. Над яе ложкам стаяла Ядзя ды упарта трэсла сястру за плячо.

— Прачынайся ты ужо, — абурана казала яна. — Цэлую гадзіну тармашу цябе, а карысці — нуль.

— Ну і не траціла б марна сілы.

— Паднімайся, кажу, сняданак даўно гатовы.

Бажэна паднялася, заправіла ложак ды пайшла да умывальніка. Праз дзесяць хвілін яна выйшла на кухню, апранутая у чорныя брыджы ды цішотку.

Узяўшы кубак, дзяўчына насыпала у яго каву, цукар, потым дакранулася рукой да чайніка, пераканаўшыся, што ён дастаткова цёплы, наліла з яго вады у кубак. Паставіўшы кубак на стол, дастала цыгарэту з пачкі, якая ляжала тут жа, на кухонным стале.

— Ты не ведаеш, куды зніклі Анжэй ды Янек? — пацікавілася яна, выпускаючы воблачка белага дыму.

— З механікамі кудысьці паехалі, сказалі, што будуць бліжэй да вечара, — адказала сястра.

— А пан Чэслаў дзе?

— Ды яшчэ, на світанку у лес, па грыбы пайшоў.

— Цікава, чаму мяне Анжэй не папярэдзіў, што з'едзе?

— Напэўна, не жадаў, будзіць, — адказала Ядзя, уладкоўваючыся побач з сястрой. — Паслухай, табе аповед старога не падаўся крыху дзіўным? — нечакана змяніла тэму яна.

— Гэта ты пра тое, што яны ні з таго, ні з сяго збеглі з сядзібы? — удакладніла Бажэна.

— Значыць, усё ж падаўся.

У адказ старэйшая сястра нявызначана паціснула плячыма.

— Ты ж памятаеш прабабку? Яна што-небудзь пра гэта распавядала? — працягвала Ядзя.

— Ядзя, калі яна памерла, мне гады чатыры было. Прабабуля шмат распавядала, вось толькі я не усё памятаю. Але, наколькі мне вядома, ні дзед, ні тата не мелі ні найменшага уяўлення аб прычынах, якія прымусілі Марыю ды Ежы з,ехаць у Беларусь. У мяне, тым больш, пытацца бессэносоўна.

— Бессэнсоўна, так, бессэнсоўа, — прыняла такі адказ малодшая.

Ад размовы дзяўчат адцягнулі званкі мабільных тэлефонаў. Сёстры, пасміхнуўшыся, пераглянуліся.

Скончыўшы размову з мужам, Ядзя набрала нумар тэлефона маці.

Бажэна паліла, седзячы на падваконніку, ды назірала, як змяняецца выраз твару малодшай сястры пад час размовы.

— Што гэтым разам? — спытала яна пасля таго, как Ядзя адключыла мабільнік.

— Ён вырыў басейн ды патрабуе падаць туды вады.

— Які басейн, дзе?! — здзівілася Бажэна.

— У клумбе, — стомлена уздыхнула Ядзя. — Ну вось адкажы, што з ім рабіць? Хэнрыку толькі тры гады, а ён ужо падобны на стыхійнае бедства. А што будзе далей?

Бажэна прамаўчала, бо пытанне, зададзенае сястрой, мела рытарычны характар. На яе погляд: у пляменніка была толькі адна праблема — яго песцілі усе, заўсёды ды паўсюль. Яна неяк спрабавала паразмаўляць з мужам аб тым, каб ён крыху адказней ставіўся да пляменніка ці хаця б паўплываў на брата. Але Анжэй катэгарычна заявіў: калі а ні у яго, а ні у Янека не было у дзяцінстве нічога добрага, так няхай, іх дзеці атрымаюць усё, што захочуць. Больш дзяўчына не закранала гэтага пытання, не жадаючы будзіць непрыемныя успаміны мужа.

Справа была у тым, што бацька хлопцаў загінуў, калі Анжэю было гадоў дзесяць, а Янеку — пяць. Неўзабаве іх маці выйшла замуж другі раз ды, на жаль, не вельмі удала. Муж аказаўся вялікім аматарам выпіць, да таго ж яшчэ ён быў схільны да агрэсіі. Што Анжэю, што яго маці часцяком даставалася ад яго, не чапаў ён толькі маленькага Янека. А праз некалькі гадоў пасля замужжа не стала і іх маці. Янека забрала да сябе бубуля, а Анжэй трапіў да прытулку.

Гэта было адзінае, што маладая жанчына ведала з дзяцінства ды юнацтва мужа, ды і то ад Янека. Анжей не любіў размаўляць на гэтыя тэмы.

Старэйшы з братоў, ледзь пасталеў ды стаў на ногі, як адразу ж забраў малодшага брата да сябе.

Чым яе муж толькі ні займаўся у жыцці, каб зарабіць грошы! Колькі сіл, упартасці ды працы прыклаў... Але варта прызнаць: усяго, чаго хацеў, ён дамогся.

Зараз, гледзячы на рэспектабельнага уладальніка даволі прыстойнай будаўнічай кампаніі, цяжка было уявіць яго вечна поўгалодным, нікому не патрэбным падлеткам.

— А вось і я, — на парозе кухні узнік пан Чэслаў. — Глядзіце, што я прынёс нам да вячэры, — сказаў ён, апускаючы на падлогу два кошыка, даверху напоўненых грыбамі.

— Зараз мы іх пачысцім, — заявіла Бажэна, азіраючы кухню у пошуках прыдатнага нажа.

— Ну вось яшчэ! — заўпарціўся стары. — Я сам. Вы ж прыехалі адпачываць, вось і адпачывайце. Схадзіце лепш на рэчку, скупайцеся.

— На рэчку? А дзе у вас рэчка? — зацікавілася дзяўчына.

— Ды адразу за касцёлам, — патлумачыў дзед.

— Можа, насамрэч, пойдзем? — спытала Ядзя у сястры. — Да сямі яшчэ далёка, а Янек ды Анжэй раней за вечар не прыедуць.

— Добра, пойдзем. Усё адно, больш няма што рабіць.

Глава 3. Пад крылам анёла – ахранітеля.

Калі асядзе пыл - img_3

— Уф, ну і спякота, — уздыхнула Ядзя. — Можа, дарэмна мы пацягнуліся на гэтую рэчку?

— Не ный, сама ж хацела, вось і ідзі цяпер. Дарэчы, прыйшлі амаль ужо, вунь і касцёл бачны, зусім побач.

— Ага, касцёл та побач, а рэчка дзе?

— За касцёлам твая рэчка, прынамсі, так пан Чэслаў сказаў.

— Ну і што з таго, што ён сказаў, — ніяк не магла супакоіцца Ядзя, — можа, ад касцёла да яе яшчэ кіламетраў дваццаць.