Не спяшаючыся дзяўчыны дайшлі до сабора ды спыніліся перад фасадам.
— Які прыгожы, — захапілася Ядзя.
— Так, неблагі, — пагадзілася Божэна, — але хадзем, горача, — пацягнула яна сястру за руку. — Ты паглядзі: яго яшчэ толькі рэстаўруюць. А з боку дарогі незаўважна зусім, — працягнула Божэна. — Фасад зрабілі, прыгажосць навялі, а за фасадам, так халера ведае, што засталося.
— Ну што ты ныеш, — не падтрымала яе малодшая сястра. — На рэстаўрацыю ж вельмі шмат часу патрабуецца. Ты ж ведаеш: прасцей новае адбудаваць, чым старое аднавіць. Не паспелі яшчэ скончыць працу.
— Дзе тут паспееш, — саркастычна пасміхнулася Бажэна, — вось глядзі: сёння у нас серада, часу дванаццатая гадзіна, а вакол ніводнай жывой душы.
З гэтым аргументам Ядзя спрачацца не стала, словы сястры малі рацыю.
— А вось і твая рэчка, — кіўком галавы паказала старэйшая сястра малодшай.
Унізе, ля падножжа пагорка, на якім стаяў касцёл, срэбранай змейкай цякла рака. Імклівая, блакітная гладзь вады вабіла ды клікала да сябе. Прыбярэжны пясок залаціўся на сонцы. Яскравая, зялёная трава гойдалася пад лёгкім подыхам летняга ветрыку. З вышыні пагорка здавалася: нібыта хтосці пакінуў на ізумрудным шоўку вузкі срэбраны бранзалет. Па небе павольна плылі снежна-белыя аблокі, а удалечыні, за ракой, высіўся лес. Усё гэта: сінь неба ды ракі, зеляніна травы ды лесу — здавалася, жыло, купаючыся у гарачых прамянях паўдзённага сонца.
— Ты толькі паглядзі: якая прыгажосць ! — захаплялася Ядзя, любуючыся краявідам, што рассцілаўся ля падножжа пагорка.
— Так, прыгожа. Гэтакі парадыз эканом класа. Танна ды прыгожа, — пракаментавала Божэна.
— Ну што у цябе за характар?! Перада мной хоць не прыкідвайся, а то я не ведаю: цябе не да спадобы ні мора, ні пальмы, ні іншая экзотыка. Ці не ты у мінулым годзе два тыдні праседзела у нумары гатэля замест таго, каб грэцца на трапічным сонейку?
— Трапічнага сонца мне і на родных прасторах хапае, сёння вунь зноў за трыццаць градусаў. Прырода, як бачыш, і ў нас дастаткова прыгожая. Так што, а ніякай патрэбы, пакідаць нумар у мяне не было. І потым, твае гламурныя пляжы апошнім часам па колькасці яскравых прадстаўнікоў былых краін Савецкага Саюза нагадваюць узбярэжжа Чорнага мора трыццацігадовай даўніны. А тут цішыня.
— Добра, прыпыні сваю выкрывальную прамову ды хадзем хутчэй купацца.
— Купацца — гэта, вядома, добра. Вось толькі ты, Ядзя, спытала у старога: рэчка глыбокая ці не?
— Нічога я не пыталася, — здзіўлена паглядзела тая на сястру, — а табе навошта?
— Затым, сястрычка, што а ні ты, а ні я асабліва плаваць не умеем.
— Вось ты аб чым. Гэта у цябе стаж «утопленіка» кажа, — ухмыльнулася Ядзя.
— Тэбе майго стажу мала, сваім вырашыла абзавесціся? Толькі глядзі: Янэка няма — ратаваць не будзе каму, — не засталася у баргу Бажэна.
— Калі ты у нас такая разумная, чаму сама не спытала?
— Я?! Я-та спытала.
— І?
— Мелкая рэчка, а пасля такой спякоты зусім абмялела.
— Ай, Бажэна, Бажэна! — пахітала галавой Ядзя. — Праўду кажа Янэк: як цябе толькі Анджэй трывае?
— Вось у яго і спытай. Дык ты ідзеш купацца?
Дзяўны спусціліся з вяршыні пагорка да ракі. Бажэна пасцяліла на пяску ручнік ды уладкавалася на ім. Ядзя накіравалася да вады.
— А ты? — спытала яна у сястры.
— Ідзі. Я потым.
Бажэна зручней уладкавалася на ручніку ды прыплюшчыла вочы. «Добрае пытанне, — думала яна, — як мяне трывае муж?»
З Анджэем яны пазнаёміліся чатыры гады таму, на вяселлі Ядзі ды Янэка. Да таго часу Бажэна ужо досыць, што чула аб будучым сваяку. Родныя ужо былі знаёмыя са старэйшым братам зяця. Анджэй падабаўся літаральна усім: ад капрызнай, вечна усім незадаволенай бабулі да стрыманага ды разважлівага бацькі. У душы дзяўчыны усе гэтыя захапленні будучым сваяком выклікалі пачуццё непрыязнасці да мужчыны. Дзяўчына не любіла канкурэнцыі. «Проста ідэал, а не чалавек», — з сарказмам думала яна. — «Як бы на яго фоне не зарабіць комплекс непаўнавартаснасці».
Растлумачыць з рацыянальнага пункту гледжання сваё стаўленне да незнаёмага чалавека, Бажэна не магла, але менавіта па прычыне гэтай завочнай непрыязнасці, намагалася па магчымасці адкласці знаёмства з братам Янэка. Настаў дзень вяселля малодшай сястры — ды цягнуць далей было не магчыма. Браты аказаліся надзіва падобнымі: абодва высокія, з цёмна-русымі валасамі, у абодвух пад дарагімі касцюмамі хаваліся дужыя, спартыўныя цела. Адрозніваў іх колер вачэй: у Янэка яны былі карымі, а у яго брата — шэрымі. Ды і старэйшы брат быў крыху больш хударлявы. Сходства Анджэя з братам некалькі зменшыла непрыязнасць дзяўчыны да яго, бо Янэк ёй падабаўся ды як зяць цалкам задавальняў.
Усю цырымонію дзяўчына намагалася трымацца далей ад маладога чалавека. І усё нібыта ішло добра, пакуль ладна захмялелыя госці не вырашылі арганізаваць наўпрост падчас вяселля сватаўство яшчэ адной, на іх думку, цудоўнай пары. Новым аб'ектам для аматараў злучаць чужыя сэрцы сталі Анджэй ды Божэна. Разагрэтыя алкаголем госці патрабавалі пацалунку ужо ад іх. Зразумеўшы, што спрачацца з выпіўшымі людзьмі бессэнсоўна ды сябры будуць лямантаваць да таго часу, пакуль не атрымаюць сваё, дзяўчына змірылася з вымушанымі абставінамі. У рэшце рэшт, у нявінна-сваяцкім пацалунку яна не бачыла вялікай крамолы.
Але гэткай выхадкі з боку Анджэя Божэна не чакала. Мужчына, зусім не саромеючыся, абняў яе ды прыціснуў да сябе так, каб людзі маглі бачыць толькі яго спіну. Госці радасна запляскалі… Гэта быў далёка не сяброўскі пацалунак! Адарваўшыся ад вуснаў Божэны, мужчына яшчэ нейкі час трымаў яе у абдымках, даючы магчымасць апамятацца. Дзяўчына была у шаленстве, толькі нежаданне сапсаваць сястры вяселле ды наяўнасць выхавання утрымалі яе ад імкнення зладзіць добраю сварку. Пасля таго, што здарылася, як толькі узнікла магчымасці дзяўчына пакінула банкетную залу ды выйшла на свежае паветра.
Адчыніўшыы сумачку, яна дастала з яе цыгарэты ды запальнічку. Як на ліха, тая зацята не жадала працаваць. Захапіўшыся валтузнёй з запальнічкай, Божэна не заўважыла, як нехта падышоў да яе. Увагу яе прыцягнуў толькі нечакана узніклы у цемры маленькі язычок полымя. Яна падняла галаву, паглядзела на неспадзяванага дапаможніка. Полымя асвятліла шэрыя, пасмешлівыя вочы.
— Анджэй, — зацягнуўшыся цыгарэтай, з абурэннем загаварыла яна, — навошта ты гэта зрабіў?!
— Ты так старанна пазбягала сустрэчы са мной, што я падумаў: а раптам мне не прадставіцца яшчэ такая магчымасць.
— Жартуеш?! — гэты самаўпэўнены тон дратаваў яе яшчэ больш.
— Зусім не, — паківаў галавой Анджэй. — Ты вельмі прыгожая дзяўчына, так што мая рэакцыя была натуральнай.
— Ты знаходзіш? — Божэна хмыкнула. — Прабач, але я не ацаніла такога падыходу. Шкадую, але такая магчымасць насамрэч больш не прадставіцца, — сыходзячы, заявіла Божэна.
Анджэй праводзіў дзяўчыну зацікаўленым позіркам. Астатнюю частку вечара ды наступны дзень ён трымаўся у баку ад новай сваячкі, усім выглядам паказваючы, што нічога асаблівага паміж імі не адбылося, так невялікае непаразуменне. Божэна ж непаразуменнем гэта не лічыла ды спадзявалася, што іх знаёмства на гэтым і скончыцца. Але не тут-то было...