— Глядзі, па легендзе, абраз нібыта меў здольнасць «плакаць», прычым слёзатачэнне назіралі у наступныя гады: 1791, 1830, 1864, 1916, 1938. Разумееш сэнс?
Ядзя заківала:
— То бок за год да якіх-небудзь трагічных падзей. Атрымліваецца, ён мог папярэджваць аб розных трагедыях?
Божэна шкіптычна паціснула плячыма:
— Так сцвярджае легенда. Тут няма чаму здзіўляцца: у праваслаўных такія легенды пра абразы сустракаюцца вельмі часта. Абразы, якія збаўляюць ад хвароб, крыватачаць ды слёзатачаць, ёсць амаль не у палове праваслаўных храмаў, а чым мы горшыя? Потым, не забывай, мы у Падляшшы, а гэта гістарычна месца, у якім змяшаліся розныя культуры, тут у праваслаўных можна знайсці каталіцкае ды наадварот. Зрэшты, цудатворны ён ці не, але каштуе у любым выпадку астранамічных грошай.
— Божэна, ты... — абураючыся цынізмам сястры, загаварыла Ядзя.
— Я проста цвяроза гляджу на рэчы, — перабіла яе Божэна. — І потым: калі праўда тое, пра што тут пішуць, гэтая рэч безумоўна з'яўляецца рэліквіяй, па-за залежнасцю ад таго, веру я у яе цудадзейныя уласцівасці ці не.
— Але чаму пра яе так мала інфармацыі?
— Разумееш, абраз шмат падарожнічаў, звесткі аб ім могуць захоўвацца у розных краінах, таму і могуць быць вельмі скупымі. Але нават калі складальнік матэрыялу нешта наблытаў альбо перабольшыў, ён усё роўна мае велізарную гістарычную каштоўнасць.
— Ну а пра кіраўніка парфіі нейкая інфармацыя ёсць?
Божэна адмоўна пахітала галавой.
— Ну і справы! — пазяхнула Ядзя. — Паслухай, колькі зараз часу?
Старэйшая сястры паглядзела на гадзіннік:
— Шостая гадзіна.
— Ой! Дык мы яшчэ выспацца паспеем, — узрадавалася Ядзя, — нам жа сёння ехаць.
— Ты правая: трохі паспаць не зашкодзіць.
Дзяўчаты прыбралі са стала пустыя кубачкі ды папяльніцу, адключылі ноўтбук ды разашліся па спальнях. Божэна акуратна забралася пад коўдру, уладкавалася побач з мужам, ды імгненна заснула.
— Ты сёння наогул уставаць збіраешся? — скрозь сон дзяўчына пачула голас Анжэя. Павярнуўшыся на другі бок, яна нацягнула на галаву коўдру.
— Жэнка, ты, зразумела, можаш яшчэ паспаць, але тады сёння мы нікуда не паедзем.
— Чаму? — не адчыняючы вачэй, спытала Божэна.
— Таму што ужо і так поўдзень.
— Што?! — дзяўчына ускочыла з ложка ды здзіўлена запляскала вачыма.
— Вось, трымай, — муж працягнуў ёй кубачак гарачай кавы.
Узяўшы яго, Божэна падышла да вакна ды расчыніла яго. Уладкаваўшыся на падваконніку, спытала:
— Ядзя яшчэ спіць?
— Янек пайшоў яе будзіць, так што, напэўна, ужо не.
Дапіўшы сваю каву, дзяўчына прынялася пераапранацца. Анжэй з задавальненнем назіраў за ёй.
— Мне здаецца, нам неабавязкова так ужо спяшацца, — пасміхаючыся, ён падышоў да жонкі.
— Анжэй! — дакаральна пахітала галавой тая.
— Так, любая, я цалкам да тваіх паслуг.
Увогуле, трохі паразважаўшы, Божэна прыйшла да той жа высновы: ім зусім няма чаго спяшацца.
З вёскі яны паехалі толькі у раёне дзвюх гадзін. За рулём “Аўдзі” сядзеў Анжэй, паколькі Янек быў у кепскім стане — як упэўніваў ён, па прычыне хранічнага недасыпання. Кожны раз, як толькі машына падскоквала на чарговай выбаіне ці купіне, якія у багацці сустракаліся на прасёлкавай дарозе, ён жаласна стагнаў.
Праязджаючы побач з крамай, Анжэй спыніў машыну.
— Ты куды? — пацікавілася Божэна.
— Зараз павярнуся, — адказаў ён, захлопнуўшы дзверы “Аўдзі”.
Ад гучнага гуку Янек застагнаў зноў.
— Гэта табе, сваячок, навука, — пассміхнулася Божэна. — Не умееш піць — не пій.
Супраць звычаю Янек прамаўчаў.
— Ну што ты да яго чапляешся, — стала бараніць мужа Ядзя.
— Я?! Ды я яшчэ нават не пачынала.
Янек прыадкрыў вочы і з мальбой прамовіў:
— Супакойцеся вы, і так галава трэшчыць.
Зноў хлопнулі дзверы машыны — павярнуўся Анжэй.
— Трымай, — ён працягнуў брату бутэльку бровару.
Янек недаверліва паглядзеў на прапанаваную ёмістасць:
— Штосьці мне не хочацца.
— Пій — лягчэй будзе, — запэўніў яго брат.
Янек паглядзеў на Анжэя, потым зноў на бутэльку ды без усялякага імпэту зрабіў глыток. Хвілін праз дваццаць, дапіўшы бровар, ён блажэнна пацягнуўся ды вырак:
— Добра!
— Мы за цябе рады. Янек, у цябе што, насамрэч першы раз у жыцці пахмельны сіндром? — спытала Божэна.
— Не! Я кожны дзень з перапою пакутую, — агрызнуўся ён у адказ. — У цябе самой хоць раз пахмелле было?
— Не. Ты ж ведаеш: я не ужываю алкаголь у такіх колькасцях.
— Дык чаго да мяне прыстала? Я гарэлку апошні раз гадоў дзесяць таму піў.
— Здалося вам гэта пахмелле, — умяшаўся у размову Анжэй.
— Не, мне проста цікава: вы з Янекам пілі учора на роўных, а дрэнна толькі яму?
— У мяне досвет большы...
— Ды ну? Я даведваюся аб цябе шмат новага, — загаварыла Божэна.
— То яшчэ будзе, — пасміхнуўся ёй у люстэрка Анжэй.
— Хутка мы наогул даедзем? — пацікавіўся Янек.
— Калі судзіць па мапе, праз два кіламетры будзе паварот, а там яшчэ трохі па прасёлкавай дарозе — і мы на месцы.
Праз некалькі хвілін Анжэй сапраўды звярнуў з асноўнай дарогі. Нават прасёлкавай дарогай сцежку, што ішла скрозь лес ды зарасла травой, назваць нельга было.
— Якому ідыёту прыйшла у галаву думка зрабіць прытулак пасярод лесу? — спытала Ядзя. — Ды і лясок жудасны нейкі.
Заўвага дзяўчыны засталася без адказу, бо лес нечакана скончыўся, дарожка уперлася у вялікаю металічнаю браму. Ад яе у абодва бакі цягнуўся высачэзны, шэры, бетонны плот.
— Нічога сабе, — заўважыў Янек, выбіраючыся з машыны. — І гэта дзіцячы прытулак? Сюды б на плот калючы дрот — вылітая турма ці нейкі засакрэчаны аб'ект.
— Сапраўды, дзейнічае прыгнятальна, — згадзілася з мужам Ядзя.
Божэна кіўнула.
— Паехалі далей, — прапанавала яна, — а то неяк ніякавата.
— Зараз браму адчынім ды паедзем. У каго ключы?
— Ты упэўнены, што замкі не заржавелі цалкам? — спытала Божэна у Анжэя, працягваючы звязку ключоў. — Выгляд у гэтай брамы такі, нібы ёй сто гадоў не карысталіся.
— Упэўнены, замкі на браме ды на самім маёнтку змянялі яшчэ тады, калі завозілі будматэрыялы, — адказаў ён, корпаючыся з брамай. — Ну вось і усё, — Анжэй штурхнуў створкі. — Паехалі.
Машына заехала за браму.
Выява навокал сапраўды пакідала не самае прыемнае уражанне. Дарожка, што ішла ад бетоннага плота да будынка ды калісьці была заасфальтаваная, цяпер уся пайшла трэшчынамі, праз якія нахабна прабівалася трава. Травы вакол увогуле было шмат, а яе вышыня наводзіла на думкі пра нейкія экзатычныя джунглі. Старадаўні парк выглядаў вельмі занядбаным: жывыя агароджы, якія шмат гадоў не падстрыгаліся, ператварыліся у падабенства фантастычных пачвар. Высокія, высакародныя дубы ды раскідзістыя клёны перамяшаліся з металічнымі асновамі зламаных дзіцячых арэляў ды напаўзгнілымі альтанкамі. Па ўсім парку валялася рознае смецце: аскепкі мармуру, абрэзкі труб, старыя дошкі, папера ды іншае, іншае, іншае.
Не лепш выглядаў і сам маёнтак, пафарбаваны у ядавіта-зялёны колер ды пакрыты шматлікімі трэшчынамі. Штукатурка месцамі абвалілася, і вонкі праглядала старадаўняя цэгла. Ад чарапіцы, якая калісьці пакрывала дах, не засталося і следу. Цэлага шкла у вокнах амаль не было: на першым паверсе усе яны былі глуха забіты дошкамі, вокны другога паверха ледзь не праз адно ззялі пустэчай, ды толькі дзе-нідзе з шыбін тырчэлі пацямнелыя ад пылу аскепкі шкла.
— Божа мой, я, вядома, меркавала, што дом у запусценні, але каб так! — выдыхнула Божэна.
— Не усё так дрэнна, — паспяшаўся запэўніць яе Анжэй. — Людзі, якіх я накіраваў сюды для падрыхтоўкі плана працы, упэўнівалі, што стан дома добры. Рамонт, вядома, патрабуецца, але у межах нормы. А каналізацыя, кацельня ды сістэма ацяплення увогуле не выклікаюць нараканняў.
— Можа і так, але усё адно гэта сапраўдны жах, — Ядзя абвяла позіркам парк ды дом.
— Дом глядзець будзем? — спытаў Янек, падымаючыся па струхлелых прыступках параднага ганка ды спыняючыся каля дзвярэй.