Божэна правяла позіркам фігуру хлопца, хацела ужо згодна кіўнуць, але нешта іншае прыцягнула яе увагу.

— Глядзіце, — прамовіла яна, тузануўшы сястру за руку.

— Ты што, — абурылася тая, — я з-за цябе ледзь з прыступак не упала.

— Над уваходам паглядзі.

Ядзя зірнула уверх.

— Трэба ж, захаваўся, — пасміхаючыся пахітала яна галавой.

— Ды што там у вас? — Янек азіраўся па баках, спрабуючы зразумець, што магло зацікавіць сясцёр.

— Над галавой у сябе паглядзі.

Хлопец задраў галаву уверх.

— Герб.

Над старымі дубовымі дзвярыма высіўся фамільны герб: у цэнтры шчыта, абвітага дубовым лісцем, размяшчаўся меч, а вакол яго віліся змяя ды ружа. Над мячом было нешта напісана, але ад часу надпіс амаль сцёрся, разабраць, што менавіта, там напіса было немагчыма.

— Што там напісана? — спытаў Анжэй у жонкі.

— «Адзінства моцы, мудрасці ды прыгажосці ёсць дасканаласць». Ладна, пойдзем, агледзім дом, хопіць стаяць на ганку.

Анжэй адамкнуў цяжкі замок.

— Прашу прайсці у радавое гняздо, — пажартаваў ён.

Увайшоўшы у будынак, маладзёны апынуліся у вялікім холе. Святло пранікала унутр толькі праз вокны другога паверха, таму у памяшканні стаяў паўзмрок. Ад паветра, што уварвалася у будынак, вакол ляталі клубы пылу.

Пачакаўшы, пакуль асядзе пыл, маладзёны працягнулі агляд. З хола наверх вялі дзве лесвіцы з вітымі чыгуннымі парэнчамі. На супрацьлеглым баку ад параднага увахода знаходзіліся дзверы сталовай, злучанай калідорам з кухняй ды каморамі. У левым крыле размяшчаліся калісьці гасцёўня ды бібліятэка. У правым — некалькі пакояў, аб'яднаўшы якія, у прытулку зрабілі пральню ды душавыя. Таксама на першым паверсе знаходзіліся памяшканні для супрацоўнікаў.

Увогуле, першы паверх пакідаў такое ж гнятучае уражанне, што і фасад маёнтка. Сцёрты паркет, малюнак на якім немагчыма было разгледзець з-за пласта пылу. Аблупленая фарба на сценах і ваконных шыбах, шпалеры, што свісалі кавалкамі, аскепкі шкла ды кафлі.

Другі паверх выглядаў не нашмат лепш.

— М-да, — працягнула Ядзя, разгледзеўшы «прыгажосць» вакол сябе.

Маладзёны спусціліся на першы паверх, скончыўшы агляд дома.

— Колькі спатрэбіцца часу, каб давесці тут усё да ладу? — спытала Божэна мужа.

— Не так шмат, як ты лічыш, — падбадзёрыў яе Анжэй.

— Ведаеце, а давайце адсвяткуем тут Каляды, сустрэнем іх тут, — нечакана прапанавала Ядзя.

— Неблагая ідэя, — загаварыў Янек. — Калядная ноч у старадаўнім маёнтку... Ядзя, я не ведаў, што ты прыхільніца гатычных раманаў! Не баішся? Можа тут яшчэ і прывіды ёсць?

— Балбатун, — пакрыўдзілася Ядзя ды дэманстратыўна накіравалася да выхаду.

— Ну што ты, родная, я ж пажартаваў, — кінуўся за жонкай Янек. — Лепш адкажы: калі няма прывідаў, можа ёсць тайнікі ці падземныя хады? У такім доме абавязкова павінна нешта быць.

— Спытай у Божэны.

— Дык што? — Янек абярнуўся да сястры жонкі.

— Пра тайнікі не ведаю, а хадоў дакладна няма.

Выйшаўшы на вуліцу, яны з асалодай удыхнулі свежае паветра, не прасякнутае пылам.

— Дзверы замкні, — дапамагаючы спусціцца з ганка дзяўчатам, папрасіў Анжэй брата. — А то усе прывіды разбягуцца.

Янек затрымаўся на ганку. Замкнуўшы дзверы, ён дагнаў астатніх.

— Ты казала, што пасля паўстання Касцюшкі маёнтак — гэта усё, што пакінулі тваім продкам, — спытаў хлопец у Божэны.

— Так, і што?

— Ці не занадта раскошна? — пацікавіўся Янек, уладкоўваючыся побач з жонкай на заднім сядзенні машыны.

— Янек, да таго як мае продкі прынялі удзел у паўстанні Касцюшкі, ім належаў не адзін такі маёнтак, яшчэ былі дамы у Вільні, Варшаве ды Гародне. А гэты маёнтак застаўся ім толькі таму, што да роду Старжэцкіх адносін ён не меў. Гэта пасаг жонкі майго прапрадзеда. Таму ён і не быў канфіскаваны.

— Усё адно, утрыманне такога дома патрабуе безліч сродкаў. І калі у іх усё адабралі, то як...

— Мой продак не быў клінічным ідыётам, каб усё аддаць расійскай казне, — перабіла яго Божэна. — Нейкі, скажам так, схаваны рэзерв ён захаваў.

— Аднак нешта мы прыпазніліся, — зірнуўшы на гадзіннік, заўважыў Янек. — Восьмая гадзіна, пара дадому.

Плаўна рушыўшы, машына пакацілася па дарожцы.

За брамай Анжэй спыніў яе.

— Трэба замкнуць, — нагадаў ён.

Сёстры азірнуліся: у праёме брамы бачыліся занядбаны парк ды стары маёнтак.

На душы у Божэны стала неяк тужліва. Знявечаны, абветшалы дом... А, калісьці тут праводзіліся шумныя балі, ладзіліся ціхія сямейныя вечары. Вокны не ззялі пустэчай, а свеціліся агменем свечак. У парку шпацыравалі людзі, ды вецер лашчыў кроны дрэў. А зараз нават ён не пранікаў сюды — то лі не хацеў, то лі не мог пераадолець бетонны плот. Дом, які шмат гадоў саграваў яе сям'ю, цяпер стаіць адзінокі ды закінуты. І не палае больш агонь у каміне, не збіраюцца па вечарах у гасцёўні людзі. Дом застаўся адзін, нібы помнік даўным-даўно мінулай эпохі.

— Пра што задумалася? — роздум Божэны перарваў голас Анжэя.

Ад нечаканасці яна уздрыгнула, толькі зараз заўважыўшы, што ад маёнтка яны даўно ад'ехалі, і машына ужо выбралася з лясной дарогі на больш-менш прыстойную грунтоўку.

— Ведаеш, трэба абавязкова знесці гэтага бетоннага монстра ды усталяваць каваную агароджу, — падумаўшы, адказала яна.

— Правільна, траціць грошы — дык падчыстую, — заўважыў на гэта Янек.

— Янек... — хацела абурыцца Ядзя.

— Любая, я ж усё-такі фінансавы дырэктар, — нявінна пасміхнуўся ён жонцы. — Лічыць грошы — мая праца.

ГЛАВА 5 Кошт капрызу.

Калі асядзе пыл - img_5

У

веску

малад

зёны

па

вярнуліся а восьмай гадзіне вечара.

— Ну што, як звычайна, у краму? — спытаў Анжэй.

— Ты як хочаш, а я піць больш не хачу!

— Я табе і не прапаную, а старому

у

зяць не зашкодзіла

бы

.

Бажэна паглядзела на мужа:

— Ты што, спаіць яго вырашыў?

— Не, гэта у меды

чных мэтах — каб спаў мацней, — пасміхнуўся ён.

Ядзя з сястрой імгненна пачырванелі. Янек хмыкнуў, але, атрымаўшы ад жонкі па патыліцы, хмыкаць перастаў, пакрыўджана засоп.

— Ну чаго ты? Гэта ж не я, гэта ён, — паказаў хлопец на брата.

— Ідыёты — абодва, — пассміхаючыся, хорам заўважылі дзяўчаты.

— Ой, глядзіце, — усклікнула Бажэна, калі іх “Аўдзі” пад’язджала да пагорка, на вяршыні якога размяшчаўся касцёл.

У яго падножжа стаялі некалькі паліцэйскіх машын. А каля самога храма мітусіўся даволі вялікі натоўп.

— Цікава, што у іх там адбылося? — спытала Ядзя.

Анжэй ужо хацеў спыніць машыну, але Янек крануў яго за плячо:

— Ды ну іх, паехалі. Працоўныя, мусіць, набраліся ды з п'яных вачэй бойку учынілі. Вось і разбіраюцца зараз усім сялом: хто правы, хто вінаваты. А я павячэраць хачу, — нечакана дадаў ён.

— Наогул, Янек, хутчэй за усё, правы, так што — паехалі. У краму да закрыцця паспець трэба.

— Ну вас гэтая пані і пасля закрыцця абслужыць, — з'едліва заўважыла Бажэна.

— Жэнка, ды ты ніяк раўнуеш!.. — адзначыў Анжэй.

— Не дачакаешся...

— Ну ведаеш: на нас з Янекам толькі адна прадаўшчыца прыглядаецца, а на вас з сястрой — цэлая брыгада будаўнікоў. А я, між іншым, раўную, — не застаўся у баргу Анжэй.

— Дарма. Ты ж ведаеш...