— Ведаю, — у адказ пасміхнуўся ён.

— Гэй! — пачуўся з задняга сядзення голас Янека. — Ты за дарогай сачы, у каханні потым прызнаешся.

— Заткнуўся б ты, брат, а то пешшу пойдзеш.

Да будынка крамы маладзёны пад’ехалі моўчкі. Супакоіўся нават Янек, зразумеўшы, што хваціў лішку. Ён ніколі не сумняваўся у стаўленні брата да сябе. Цудоўна ведаў: за шмат таго, што ён мае зараз, ён абавязаны брату. Але на Бажэне Анжэй проста памяшаўся, з розуму сыходзіў з-за яе. Янек добра памятаў, як пакутаваў брат раней, і які быў шчаслівы, калі яна пагадзілася выйсці за яго замуж. Столькі гадоў ведаючы Анжэя, Янек і гадкі не маў, што той здольны так закахацца. Тым не менш заўсёды самаўпэўнены брат, за якім, колькі сябе памятаў Янек, бабы натоўпамі бегалі, закахаўся як хлапчук. Ён успомніў размову з братам напярэдадні ад’езду таго у Варшаву:

— Ды што ты так сябе мучыш?! — казаў ён тады. — Мала хіба на свеце дзевак? Знайдзі іншую, ды усе справы.

— Не улязай, Янек, я сам разбяруся, — адказаў Анжэй.

— Пра што ты кажаш! — не вытрымаў малодшы брат. — Ды яна ж проста гуляе з табой.

— Янек, яшчэ раз кажу: гэта не твая справа… Ведаеш, я ужо неяк звык: варта толькі захацець, ды любая не тое што пацулуе, але і у ложак скокне. Грошы шмат чаго вырашаюць. Але Жэнцы грошы мае сто гадоў не патрэбны. Ні мае, ні бацькавы. Яна магла усё жыццё дома сядзець, нічога не рабіць, але не — адразу пасля універсітэта працаваць пайшла… Ды і не хачу я іншую. Ты лічаш, я не спрабаваў? Спрабаваў — ды усё марна. Янек, ты ж у курсе, чаго я толькі ні бачыў, і нічога — выбраўся. А тут... Як хлапчук… Ты вось Ядзю сваю забыць можаш?

— З розуму сышоў! Яна мая жонка, у нас дзіця, я кахаю яе.

— А я Бажэну. Так што давай закрыем гэтую тэму.

У далейшым усё наладзілася. Ці раўнаваў Янек брата? Вядома, не. Ён разумеў: для Анжэя Бажэна значыць тое ж, што для яго самога Ядзя, а зараз яшчэ і Хенрык. Адзінае, што здзіўляла хлопца: як Анжэй мог ужывацца са сваёй жонкай. Характар у яе быў, па шчырасці, горш не бывае. Ну, калі сказаць адкрыта, у Ядзі характар не нашмат лепшы, але Жэнка — гэта ж наогул лясны пажар, а не жанчына. Спачатку наробіць спраў, потым сама расхлёбвае, але, трэба аддаць належнае, заўсёды сама.

— Ды што за халера! — вывеў з роздумаў Янека голас брата.

“Аўдзі” спынілася каля ганку вясковай крамы. Нягледзячы на тое, што крама павінна была працаваць да дзевяці, а на гадзінніку было толькі пачатак дзевятай, дзверы яе былі шчыльна зачынены ды упрыгожаны хляўным замком уражлівага памеру.

— Ну і дзе ваша прыгажуня? — іранічна падкрэсліўшы апошняе слова, спытала Бажэна.

— Хто яе ведае. Можа, сёння па тэлевізары яе любімы фільм паказваюць, — пажартаваў Янек.

— Так, фільм — справа сур'ёзная, — кіўнула яго жонка. — Як жыць далей, калі ты не даведаешся, ці павярнуўся Саід да Айшы ці не. Паехалі дадому, наўрад ці тут хто-небудзь з'явіцца раней за заўтрашнюю раніцу.

Анжэй развярнуў машыну, і яна пакацілася у бок дома пана Чэслава. “Аўдзі” неслася па пасёлку, падскокваючы на выбаінах ды купінах, нібы мячык.

— Не гані ты так, — звярнуўся Янек да брата. — Не бачыў, ці што, якая дарога? знішчыш мне падвеску.

— А яна у цябе ёсць? — напаўабярнуўшыся да яго, спытаў Анжэй.

Хлопец залыпаў вачыма, спрабуючы асэнсаваць сказанае братам.

— Не вастры, — адказаў ён. — Звык на сваім усюдыходзе народ палохаць, не машына, а танк. А да маёй прыгажуні іншы падыход патрэбен.

— Глядзі, Янек: цябе Ядзя хутка да машыны раўнаваць пачне, — умяшалася у размову Бажэна.

— Не-а. Не пачне, — пераканана заявіў хлопец.

— І чаму ты так у гэтым упэўнены? — спытала у яго жонка.

— Таму што ты у мяне дзяўчынка разумная. І ведаеш: машын такіх шмат, а ты — адна, — скончыў сваю думку Янек.

— Добра, Дон Жуан, хопіць балбатаць, прыехалі, — звярнуўся Анжэй да брата.

Машына спынілася у двары перад хатай. Хлопцы дружна выбраліся вонкі.

— Дзяўчаты, мы пойдзем памыемся, а вы пакуль збярыце што-небудзь на вячэру, — папрасіў Анжэй маладых жанчын. — Так, і паведаміце старому: на сёння у нас абвешчаны сухі закон.

Сёстры пераглянуліся:

— Гэй, а чаму мы?

— Як чаму? Справа гэтая тонкая, якая патрабуе далікатнага падыходу. А вы — жанчыны, у вас далікатнасць у базавых наладах, — пасмяшаўся Янек, накіроўваючыся за рог хаты.

Анжэй жа толькі развёў рукамі, выказваючы гэтым жэстам поўную салідарнасць з братам, ды, нешта напіваючы, таксама схаваўся за рагом.

— Ну і езуіты, — абурылася Бажэна. — Вось адпраўлю спаць галоднымі, будзе вам тады жаночая далікатнасць.

— Я ж табе казала: трэба было пакінуць іх дома, — папракнула сястру Ядзя.

— Так? А хто б за машынай глядзеў ды ад розных ёлупняў абараняў? — не пагадзілася з ёй сястра.

Крыху падумаўшы, Ядзя кіўнула у адказ. Дзяўчаты падняліся на ганак ды расчынілі уваходныя дзверы.

— Што гэта так ціха? Электрычнасць адключылі, ці што?

— З чаго ты узяла? — уваходзячы у хату услед за сястрой, спытала Бажэна.

— Ды стары ж у такі час звычайна тэлевізар глядзіць, а сама ведаеш, як ён у яго раве.

Бажэна паморшчылася, узгадаўшы: пан Чэслаў на самой справе заўсёды уключаў гук на поўную моц. У любога іншага ужо праз пяць хвілін пасля такога рову слых бы зусім знік, а гэтаму — хоць бы што.

— Паслухай, можа, яму дрэнна стала, чалавек жа сталы, — занепакоілася старэйшая з сясцёр.

— Сталы? Ды ён сталым быў яшчэ да нашага з табой нараджэння, а зараз...

— Ядзя! — з укорам паглядзела на сястру Бажэна.

— Добра, добра, ідзем паглядзім.

Сёстры накіраваліся у пакой старога.

— І дзе ён? — агледзеўшы пустое памяшканне, спытала Бажэна.

У пакоі стаяў стары металічны ложак з панцырнай сеткай, шафа, па выглядзе — равесніца ложка, ды вялікі стол, у цэнтры якога размясціўся навенькі тэлевізар. А вось самога старога нідзе бачна не было.

— Можа, яму у нейкім іншым пакоі дрэнна стала, — выказала здагадку Ядзя.

— Ну што ты заладзіла: дрэнна, дрэнна!

— Я?! — абурылася тая. — Ды ты ж сама...

Трохі паспрачаўшыся, дзяўчаты агледзелі увесь дом. Праз некалькі хвілін, праверыўшы усе пакоі ды нават пару разоў паклікаўшы старога па імяні, яны пераканаліся: дома яго няма.

— Цікава, куды ён усё ж такі падзеўся?

— Ды Бог яго ведае, — махнула рукой Ядзя. — Пойдзем. Нам яшчэ вячэру прыгатаваць трэба.

Сёстры накіраваліся на кухню.