— І тым не менш ты мяне выслухаеш, — працягвала маладая жанчына. — Ты пачаў наша знаёмства з таго, што пацалаваў жанчыну, якую бачыў першы раз. Ты мяняў жанчын як пальчаткі. Ты, мяркаваў, што я буду успрымаць гэта як прызнак кахання? Так, Анджэй, ты казаў майму бацьку, што гатовы ажаніцца на яго дачцэ, нягледзячы на яе «чароўны» характар, але ты насамрэч лічыш, што гэта выглядае як прызнанне? Што я павінна была паставіцца да гэтага сур'ёзна?
— Паслухай мяне, дзяўчынка, — загаварыў мужчына. — Ты нават не ўяўляеш, колькі разоў я шкадаваў аб тым пацалунку, я хацеў усё выправіць... Разумеў, што зняважыў цябе. Я памыліўся, палічыўшы, што ты проста разбэшчаная татава дачка, якая пазбягала знаёмства са мной з-за нейкіх недарэчных капрызаў. Так, я проста хацеў паставіць цябе на месца, зачапіць цябе гэтак жа, як мяне зачапіла твая неабгрунтаваная непрыязнасць. Але, калі я убачыў жанчыну, якая імкнецца атрымаць адукацыю, будаваць кар'еру ды сама сябе забяспечваць, я зразумеў, што быў не правы. Так, я не умею заляцацца так, як аб гэтым пішуць у раманах, таму што рос не у багемным асяроддзі, а на рабочай ускраіне Любліна. Ну даруй, але я гатовы быў чакаць, выбачаць любыя твае выбрыкі. Толькі, Жэна, усяму ёсць мяжа. Я не збіраюся вечна рабіць з сябе ідыёта. — Анжэй паглядзеў на дзяўчыну. — А зараз проста прашу: сыходзь!
Але Божэна так і засталася сядзець у крэсле.
— Не! Ты сам сказаў, што тады здзейсніў памылку. Але ты маеш рацыю: мне не варта было выяўляць з сябе капрызную дзяўчынку столькі часу. Прабач, я таксама была не правая. Але, зараз я не жадаю памыліцца зноў.
— Я не разумею, што ты хочаш сказаць? — тон Анжэя стаў вельмі стомленым.
Божэна падышла да мужчыны ды, узяўшы з яго рук келіх, наліла у яго каньяк, потым залпам выпіла.
— Ну і гідота, — паморшчылася яна. — Тут няма чаго разумець. Проста адкажы сам сабе: ты сапраўды хочаш з'ехаць ды насамрэч хочаш, каб я зараз сыйшла?
Анжэй уважліва паглядзеў на яе.
— А чаго хочаш ты, Жэна?
Божэна наблізілася да яго настолькі, што адлегласць паміж імі стала не больш за некалькі сантыметраў, падняла галаву ды, гледзячы наўпрост у вочы, адказала:
— Я дакладна ведаю, чаго я не хачу. — Яе рукі апынуліся на грудзях Анжэя.
— І чаго ж? — спытаў той.
— Не хачу цябе страціць. Я кахаю цябе, — набраўшыся смеласці, выдыхнула Божэна.
Мужчына пасміхнуўся:
— Я спадзяюся, што у цябе не войдзе у звычку кожны раз, калі ты захочаш мне аб гэтым сказаць, напівацца каньяком.
— Мяркую, што не, але папярэджваю: прозвішча я пакіну сваё.
— Ох, Жэнка, ты невыпраўная.
Праз паўгода яны ажаніліся.
— Божэна, ты што, заснула? — спытала Ядзя, уладкоўваючыся побач з сястрой на ручніку.
— Не. Проста задумалася, — жмурачыся ад сонца, адказала тая.
— Так. Ну табе карысна.
— Табе, дарэчы, таксама.
Абмен любезнасцямі завяршыўся.
— Між іншым, — павярнуўшыся на спіну, працягнула Божэна, — касцёл неяк ажыў.
— У якім сэнсе?
— У наўпроставым. Працоўныя прыехалі, так што наш адпачынак, здаецца, будзе безнадзейна сапсаваны. А так хацелася паляжаць у цішыні на траўцы, паслухаць птушак ды журчанне вады.
— Божэна, ты што, на сонейку перагрэлася? Ты ды цішыня — рэчы дрэнна сумяшчальныя, — пасміхнулася малодшая сястра.
— Ведаеш, што мне не дае спакою? — памаўчаўшы крыху, сказала Бажэна.
— Што? — ляніва працягнула Ядзя.
— Чаму усё ж такі прадзед з'ехаў адсюль?
— Ну як чаму. Год жа быў 46-ы, а ён, як было прынята выказвацца, з былых...
— Ядзя, не вярз лухту! Гэта толькі у фільмах аб сталінскай эпохі ссылаюць ды расстрэльваюць усіх каго знайшлі. Насамрэч, нягледзячы на увесь маштаб рэпрэсій, шмат каму пашанцавала выжыць ды нават неблага уладкавацца пры новай уладзе.
— Тады не ведаю. Ды, потым, адкажы: табе-то гэта навошта?
— Ежы быў чалавек далёка не дурны, нават наадварот, — адказала Божэна. — Ды. раптам такі нелагічны учынак. З чаго б?
— Ты ж прабабулю ды яе апавяданні лепш памятаеш — табе і адказваць.
— Ды у тым і справа! Марыя распавядала шмат аб чым: аб сядзібе, аб жыцці да прыходу камуністаў, аб сваёй сям'і ды нават аб тым, за якія заслугі перад Айчынай продкаў яе мужа выслалі з Варшавы на ускраіну краіны. Вось толькі аб тым, з-за чаго яны збеглі у Беларусь, яна ніколі, наколькі я памятаю, не казала.
— Божэна, якая зараз розніца. Марыя даўно памерла, ды наўрад ці мы зараз што-небудзь здолеем даведацца. Лепш адкажы: колькі зараз часу?
Божэна зірнула на дысплей мабільнага тэлефона, які ляжаў побач на траве.
— Трохі больш за дзве. Можа, павернемся дадому?
— Не. Хлопцы усё роўна прыедуць яшчэ нехутка, так што рабіць там няма чаго, — запратэставала сястра. — Пойдзем лепш купацца.
— Якія русалкі водзяцца тут, нават не чакалі!
Божэна паглядзела на сястру, але тая, выходзячы з вады следам за ёй, таксама не зусім зразумела, адкуль узяліся гэтыя тры мадзёны.
— А вы увогуле хто такія, панове? — спытала старэйшая з сясцёр.
— Мы тут працуем над рэстаўрацыяй касцёла, — адказаў адзін з хлопцаў. — Зараз у нас абед, вось і вырашылі іскупацца, а тут такі сюрпрыз, — пасміхнуўся ён дзяўчатам.
«Цікавы у іх працоўны графік: не паспелі з'явіцца, як ужо абед», — падумала Божэна.
— Вы купацца хацелі? — пацікавілася яна, уладкавашшыся на свой ручнік. — Ну дык і купайцеся.
— А што гэта ты, прыгажуня, сярдзітая такая? — тузануў яе за руку хлопец, відаць, самы смелы з трох.
— Васіль, хадзем, бачыш: паненкі не у настроі.
Васіль адмахнуўся.
— Ды пачакай ты, я, можа, з імі пазнаёміцца хачу, — не супакойваўся ён.
— На сам рэч, пан Васіль, вы б сябра паслухалі, — загаварыла Божэна.
— Вось маё імя ты ужо ведаеш. А цябе як клічуць?
— А са мной пан пазнаёміцца не жадае? — за спіной працоўнага пачуўся знаёмы голас.
Божэна выдыхнула з палёгкай. Хлопец жа, уздрыгнуўшы ад нечаканасці, азірнуўся.
— Ну, дык як? — нядобра усміхаўся Анжэй.
Паміж ім ды Васілём устаў адзін з хлопцаў.
— Няма праблем, — звярнуўся ён да Анджэя, — мы ужо сыходзім. Вась, ідзем, — зноў тузануў ён прыяцеля.
І той, ці то нечакана парозумнеў, ці то ацаніў перавагу праціўніка — паплёўся за сябрам.
— Божэна, ну чаму ты не можаш хоць раз у жыцці прамаўчаць! — прынялася вымаўляць Ядзя. — Навошта правакаваць? Вось што б было, калі б не з'явіліся зараз Янек ды Анджэй?
— Але ж яны з'явіліся, — рэзонна адказала сястра.
— Заранне ведаць гэтага ты не магла, — падтрымаў Янек жонку.